Сталічныя ўнівермагі пашыраюць гандлёвыя пляцоўкі

9 июня 2016

Яшчэ больш месца для аматараў шопінгу. Сталічныя ўнівермагі напярэдадні лета пашыраюць гандлёвыя пляцоўкі. У першую чаргу павялічваюць плошчы дзіцячых аддзелаў, каб падчас падрыхтоўкі да школы пазбегнуць чэргаў і празмернага ажыятажу. Так, у адным з буйных сталічных універмагаў сёння аддзел з дзіцячымі таварамі павялічыўся адразу на палову квадратнага кіламетра. Новая секцыя выканана ў фармаце open space. Гэта адкрытая прастора з самаабслугоўваннем. Для першых наведвальнікаў абноўленай секцыі арганізавана забаўная анімацыйная праграма і майстар-класы ад прафесійных мастакоў-афарміцеляў.

У буйных універмагах менавіта дзіцячыя і школьныя секцыі – самыя загружаныя: штодня іх наведваюць каля 10 тысяч пакупнікоў.