У наступным годзе ў Мінску з'явяцца палосы выключна для грамадскага транспарту. Для гэтага плануецца ўладкаваць амаль што 14 кіламетраў праезнай часткі. Пакуль што тралейбусам і аўтобусам перашкаджае асабісты транспарт мінчан. Яго колькасць ў сталіцы расце з кожным годам. Дарэчы, змены адбудуцца і ў правілах дарожнага руху. Для вадзіцеляў не грамадскага транспарту выезд на новыя аўтобусныя палосы будзе забаронены.














