Сталічныя студэнты рыхтуюцца да чэмпіянату свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills

15 августа 2019
Ад кандытарскага мастацтва да вытворчасці мэблі.  І ўсё гэта ў --рэжыме спартыўнага старту. Сталічныя студэнты рыхтуюцца да чэмпіянату свету па прафесійным майстэрстве WorldSkills . Міжнародны турнір у Казані адкрыецца праз тыдзень - там наша каманда будзе спаборнічаць у больш чым 30 кампетэнцыях - гэта розныя працоўныя спецыяльнасці. Аляксандра Кавеліч наведала ўдзельнікаў падчас апошніх трэніровак перад конкурсам.

Кожны прадмет - дакладна па чарцяжах. Гэта і ёсць адзін з галоўных складальнікаў поспеху. У майстэрні па вытворчасці мэблі штодзень ствараюць прадметы інтэр'еру у фармаце мініспаборніцтва. Каманда рыхтуецца да чэмпіянату свету  WorldSkills. Прычым, з сабой у Казань возьмуць не толькі адточаныя навыкі. У багажы - нават само працоўнае месца. 

У суседняй лабараторыі не менш напружаная праца. Якое менавіта заданне атрымаюць удзельнікі, стане вядома толькі падчас старту. А таму Аляксандр Лукша гатовы да любой прафесійнай задачы - усталяваць ацяпленне ці наладзіць водазабеспячэнне. Тым больш што гэтыя веды, напэўна, спатрэбяцца і ў будучыні. 

Свае майстэрства ў Казані прадэманструюць больш за 30 удзельнікаў ад нашай краіны. Сярод кампетэнцый самыя розныя кірункі - ад цаглянай кладкі да віртуальнага дызайна. Чэмпіянат свету WorldSkills   стартуе праз тыдзень. Для маладых майстроў з розных краін гэта не проста шанц праявіць сябе. Такія турніры дапамагаюць павысіць прэстыж працоўных прафесій.