Сталічныя супрацоўнікі МНС атрымалі агульнакамандную перамогу ў IX міжнародных спаборніцтвах у Польшчы

20 августа 2019

Самыя моцныя пажарныя ратавальнікі  -  у Беларусі. Сталічныя супрацоўнікі МНС атрымалі  агульнакамандную перамогу ў  IX міжнародных  спаборніцтвах у Польшчы. У турніры ўзялі ўдзел больш за  сотню (120)  пажарных з  22 каманд. Спартсмены  паказвалі сілу ў  некалькіх намінацыях   - асабістая гонка,   тандэм і  камандная эстафета. Па выніках, акрамя беларусаў, у   тройку лепшых таксама ўвайшлі зборныя  Польшчы і Украіны.

Акрамя   агульнакаманднага прызавога месца, нашы прадстаўнікі  МНС   былі на   п'едэстале і ў асабістых заліках. Дарэчы, упершыню ў гісторыі міжнародныя спаборніцтвы праводзіліся ў   80-х   мінулага стагоддзя.