Сталічныя школьнікі прадоўжаць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце

9 октября 2015

Сталічныя школьнікі прадоўжаць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце Мінска і ў наступным навучальным годзе. Гэта сёння паведаміў мэр горада Андрэй Шорац падчас сустрэчы з актывам грамадскага аб’яднання шматдзетных бацькоў. Па словах старшыні гарвыканкама, сталічныя ўлады і надалей будуць рэалізоўваць усе тыя праграмы, якія накіраваныя на падтрымку шматдзетных сем'яў. Адзначым, на сустрэчу з Андрэем Шорцам прыйшлі звыш 70 шматдзетных бацькоў. Будаўніцтва жылля, адкрыццё фізкультурна-аздараўленчых комплексаў і ўзвядзенне дзіцячых садкоў - гэтыя пытанні таксама сталі тэмай адкрытага дыялогу.

Адзначым, сёння ў сталіцы налічваецца амаль дзесяць з паловай тысяч шматдзетных сем’яў. З пачатку года 1 400 шматдзетных бацькоў аформілі сямейны капітал.