Сталічныя школьнікі атрымалі пашпарты

12 марта 2020
Пашпарты сёння ўручылі і сталічным школьнікам. Урачыстыя мерапрыемствы прайшлі ва ўсіх раёнах Мінска, а больш за 40 вучняў - пераможцаў алімпіяд і спаборніцтваў, валанцёраў і актывістаў - запрасілі ў гарадскую ратушу. Акрамя дакументаў, яны атрымалі памятныя сувеніры і змаглі задаць свае пытанні прадстаўнікам улады, а таксама ветэранам.

Акцыя "Мы грамадзяне Беларусі" традыцыйна ахоплівае ўсю краіну і сёлета аб'яднала чатыры тысячы школьнікаў.