Сталічныя школьнікі арганізавалі конкурс на лепшы бук-трэйлер

8 мая 2015

З набліжэннем 70-годдзя Перамогі сталічныя школьнікі арганізавалі конкурс на лепшы бук-трэйлер. Дзецям прапанавалі зрабіць ролік на любую з упадабаных кніг пра вайну. Адзін з прэтэндэнтаў  падрыхтаваў відэа на твор Уладзіміра Караткевіча "Лісце каштанаў". У некалькіх хвілінах відэа абсалютна без слоў юны талент змог закрануць сэрцы і розумы і старэйшага пакалення, і аднагодкаў.

Перад 9 Мая ўсе хлопцы і дзяўчаты змаглі ўвасобіць у жыццё свае творчыя ідэі. Адны малявалі паштоўкі ветэранам, іншыя пісалі лісты пераможцам.