Сталічныя акцябраты прынялі ўдзел у традыцыйным спаборніцтве “Зарнічка”

26 октября 2015

Паласа перашкод, інтэлектуальныя віктарыны і мастацкія выпрабаванні – сталічныя акцябраты прынялі ўдзел у традыцыйным спаборніцтве “Зарнічка”. Для гэтага ўсе 9 раёнаў Мінска выставілі свае зборныя каманды. Такім чынам, на пляцоўцы выпрабаванняў апынулася амаль сто дзесяцігадовых спартсменаў. Пасля віктарыны на тэму Беларусі дзецям прапанаваўся шэраг іспытаў на каардынацыю, хуткасць і камандную працу - вядзенне мяча вакол конусаў, кідкі па цэлях і скачкі па купінах.

Наталля Слесарава, старшыня Мінскага гарадскога савета Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі: "Аснова піянерскай арганізацыі - гэта гульня. І, вядома ж, дзеці малодшага школьнага ўзросту, ды і старшакласнікі любяць гуляць . Для акцябратаў праводзіцца вельмі шмат гульняў. Гэта і падарожжа, і гульні-падарожжы. Дзеці праходзяць такія своеасаблівыя выпрабаванні, якія дапамагаюць ім прайсці яшчэ адну прыступку і ўступіць у піянерскую арганізацыю".

Свае адкрыцці і ўражанні каманды адлюстроўвалі ва ўласна зробленым творчым часопісу. Спартыўна-патрыятычная гульня “Зарнічка” ладзіцца раз на два гады.