Сталічныя смеццявозы з аб'ектывамі відэакамер

24 июля 2013

Да канца года дадатковыя пільныя вочы ўстановяць на 15 машынах. Зробяць гэта, каб выключыць выпадкі наезду транспарту на пешаходаў на дваравых тэрыторыях. Пад колы вялікагрузаў нярэдка трапляюць дзеці і дарослыя людзі, бо вадзіцелям спецтэхнікі цяжка ацаніць сітуацыю ў нязручных момантах. Да таго ж, каля паўтысячы машын у Мінску аснасцяць GPS-навігатарамі.