Сталічныя медыкі далучыліся да Cусветнага дня здароўя

7 апреля 2016

Сёлета яго тэматыка – цукровы дыябет. З гэтай нагоды сёння ва ўсіх паліклініках і амбулаторыях, а таксама ў буйных гандлёвых цэнтрах сталіцы можна памераць артэрыяльны ціск, рост і вагу, а таксама даведацца пра узровень цукру ў крыві. Акрамя таго, спецыялісты кансультуюць мінчан наконт спосабаў, з дапамогай якіх можна засцерагчыся ад гэтага захворвання. Апошнія даследаванні паказалі: дыябет развіваецца якраз ад няправільнага ладу жыцця.

Згодна з апошнімі звесткамі, кожны адзінаццаты сталічны жыхар ужо хварэе на дыябет ці мае схільнасць да яго. Такая ж тэндэнцыя назіраецца і ва ўсім свеце.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя