Сталічныя ліфты аснасцяць сістэмамі відэаназірання

18 февраля 2020
З пачатку года ўжо больш за 400 сучасных кабін усталявана ў шматпавярхоўках Мінска. Новыя антывандальныя пад'ёмнікі прыстасаваны для маламабільных людзей. На інвалідных калясках можна без замінак трапіць у кабіну, пульт кіравання таксама з кнопкамі шрыфта Брайля і гукавымі сігналамі. Адзначым, што мадэрнізаваныя ліфты рухаюцца плаўна і бясшумна.

Сёлета ў горадзе з'явіцца 2095 ліфтаў новага пакалення. Пад'ёмнікі, якія былі ўсталяваныя раней, таксама абсталююць камерамі.