Сталічныя камунальныя службы асвойваюць новыя тэхналогіі ўборкі горада

24 июля 2014

У кожным раёне сёлета з'явіліся новыя падмятальныя машыны. Усяго больш за 15. Адна з мэтаў - максімальна замяніць ручную працу.


Расказвае Аляксей Кандраценка. Поўны бак вады і гэты дарожны санітар спяшаецца на вільготную ўборку. Прыбраць трэба плошчы, тратуары і пешаходныя зоны.


Малы ды спрытны! Вось такая машына - сапраўдны вакуумны пыласос, толькі працуе ён не ў кватэры, ці офісе, а на вуліцах горада. Для яго кіравання патрэбен ўсяго адзін чалавек.


Машыніст Андрэй ганарыцца тым днём, калі ён сеў за абаранак гэтага пыласоса. Тэхніка, гаворыць, зручная, а галоўнае - эфектыўная.


Усяго такіх машын у сталіцы пакуль дзве, але попыт на іх расце. У планах закупіць яшчэ некалькі. Тым больш што мабільны дворнік можа працаваць круглы год.


За парадак, але ў вялікіх аб'ёмах, адказвае іншая машына. Новая тэхніка беларускай вытворчасці таксама на службе ў камунальнікаў. Меркаванне гараджан аб механізаванай уборцы даведаемся тут жа.


Падмятальна-вакуумныя машыны тым часам спяшаюцца ў іншы канец горада. Чысціня і свежасць ўсюды аднолькава цэняцца.