Можна пакаштаваць сырны капучына ці лімонна-імбірны латэ. Больш за дваццаць кафэ, якія гэтым разам далучыліся да праекта, падрыхтавалі ўнікальныя сэты: духмяны напой і салодкі дэсерт. Ва ўсіх кавярнях кошт такога заказу аднолькавы - шэсць з паловай рублёў.
Гастрафэсты ў Мінску даволі папулярныя. У кавярнях утвараюцца чэргі. Пакаштаваць прысмакі новага меню можна да чацвёртага сакавіка.













