Сталічныя хлебазаводы падрыхтавалі тэматычныя пачастункі. Парадаваць мілых дам, напрыклад, можна тортам з цюльпанамі з бялковага крэму, альбо здзівіць дэсертам з "квітнеючым фотадрукам" па вафельным лісце. Эксперыментуюць кандытары не толькі над візуальнай падачай, а прапануюць разнастайную начынку. Тварожныя і бісквітны прысмакі, шакаладныя мусы і фруктовыя джэмы. Аб'ёмы да свята павялічылі ў разы. Калі ў звычайны час, напрыклад, на 5-м хлебазаводзе выпускаюць амаль дзве тоны салодкай прадукцыі за суткі, то напярэдадні 8 Сакавіка заяўка вырасла да шасці і больш тон.
Наборы пірожных і эклеры, прафітролі і рулеты, а яшчэ кексы, размаляваныя пернікі. Каб забяспечыць спажывецкі попыт у вясновыя святы, кандытарскую прадукцыю выпускаюць у розным фармаце і памеры. Прымаюць таксама індывідуальныя заказы.













