Сталічныя фантаны рыхтуюць да закрыцця

12 сентября 2017

Сезон гарадскіх штучных крыніц завершыцца 22 верасня. Да вясны іх закрыюць на кансервацыю. А адзін з самых вялікіх фантанаў Мінска – на плошчы Незалежнасці – чакае рэканструкцыя. Там заменяць абсталяванне. Дарэчы, усяго ў сталіцы гэтым летам бурлілі 34 фантаны.

А вось атракцыёны ў гарадскіх парках спыняцца на два дні пазней – 24 верасня.