Сталічныя двары ў цэнтры горада вызваляць ад чужых аўто

9 февраля 2017

Цяпер прыпаркаваць на прысядзібнай тэрыторыі можна выключна тыя машыны, якія знаходзяцца ў спісе доступу. У іншым выпадку парушальнікаў чакаюць штрафы. Уезд у двор абмяжоўвае толькі знак "Рух забаронены". Кантралююць парадак інспектары паркоўкі. Каб стаць сваім і без праблем пакідаць машыны недалёка ад дома, жыхары павінны праз Інтэрнэт падаць заяўку ў мясцовы ЖЭС. У іншым выпадку пакінуць машыну вадзіцелі могуць на платнай паркоўцы. У выхадныя або з 18:00 і да 8:00 такія паркоўкі будуць бясплатнымі.

Наколькі зручныя такія паркоўкі, зараз высвятляюць на прыкладзе бульвара Мулявіна. Магчыма, у будучым праект рэалізуюць і ў іншых сталічных дварах, а таксама на стаянках ля дзіцячых садоў і паліклінік.