Сталічныя дарогі ўжо гэтай зімой пасыпяць цукрам замест солі

8 августа 2013

Новы рэагент распрацавалі беларускія навукоўцы. Вадкасць будзе дадавацца ў старую сумесь, што значна палепшыць яе якасці. Чаму перадумалі саліць асфальт і як выглядае салодкі рэагент? Першай у лабараторыі пабывала Ксенія Рабчынская.


Падсаладзіць, а не падсаліць - менавіта такі рэцэпт ад галалёдзіцы прыдумалі беларускія навукоўцы. Салодкі рэагент - менавіта так пакуль што называюць новую сумесь. Афіцыйную назву яшчэ не прыдумалі, не было часу - амаль што год займаліся распрацоўкамі і тэстамі. Яны і паказалі ўсе плюсы.


Уладзімір Новікаў, загадчык лабараторыі навукова-практычнага цэнтра па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі: Гэты рэагент паскарае дзеянне солі. Калі мы яго дадаём, ён пакрыты вільготнай плеўкай і таму пачынае дзейнічаць адразу, плавячы да асфальту. Вельмі хутка адбываецца ўзаемадзеянне з лёдам.


Акрамя хуткасці новы рэагент, і гэта больш за ўсё спадабаецца пешаходам, не псуе абутак, больш ніякіх белях плям. Парадуюць і аўтамабілістаў. Такая сумесь не пыліцца, а значыць, не будзе забруджваць аўтамабілі. Да таго ж яна антыкаразійная, а значыць, жалезныя люкі ды і самі машыны не заржавеюць, прынамсі не ад гэтага рэагенту.


І гэта, як высветлілася пасля даследаванняў, яшчэ не самае галоўнае: салодкі рэагент абсалютна бясшкодны, яго нават, жартуюць навукоўцы, можна есці. Да таго ж соль зараз можна будзе эканоміць.


Уладзімір Новікаў, загадчык лабараторыі навукова-практычнага цэнтра па матэрыялазнаўстве НАН Беларусі: Адначасова і на бетон, і на метал, і на скуру гэты рэагент забяспечвае незмярзальнасць, нязлежвальнасць солі, таму яго патрэбна меншая колькасць, чым звычайнай солі.


Вытворчасць салодкай сумесі танная. Новы рэагент робяць на аснове меласы, менавіта так называется патака, якая застаецца пасля вытворчасці цукру. У Беларусі адразу 4 заводы, дзе яе вырабляюць, матэрыялу для рэагенту будзе хапаць нават на самыя доўгія зімы. У перспектыве вучоныя плануюць выйсці і на экспарт. Але да гэтага правядуць выпрабаванне цукровага рэагенту на сталічных вуліцах. Мінчане першымі заўважаць карысць салодкай сумесі.