Сталічнай школе №167 - 30 гадоў

26 марта 2015

Трывалыя і якасныя веды і накіраванасць на лепшы вынік. Вось ужо 30 гадоў сталічная школа №167 прымае першакласнікаў і выпускае абітурыентаў. Колькі год запар са сцен школы выходзяць пераможцы спартыўных спаборніцтваў, алімпіяд і навуковых канферэнцый. Дарэчы, сваю гісторыю маюць не толькі вучні, але і педагогі. Пра тых, хто прысвячае сваё жыццё школе кожны дзень, рэпартаж Юліі Плытнік.

Ірына Барбарыч прыйшла працаваць ў школу з самога заснавання ў 19 гадоў настаўніцай малодшых класаў. Успамінае, было вельмі цяжка. Цяжка ў прамым сэнсе. Маладой дзяўчыне прыйшлося не толькі рабіць першыя крокі ў сваёй кар’еры, але і давялося асвойваць і будаўнічую прафесію.

30 гадоў таму на пустыры, дзе сёння кіпіць жыццё, разгарнулася вялікая будоўля. Так нараджаўся новы мікрараён. Пракладваліся камунікацыі, з’яўляліся дарогі і тратуары. Там быў і заложаны фундамент дома ведаў – школы №167.

Час не стаіць на месцы. 30 разоў пераступалі парог школы першакласнікі і 30 разоў з ёй развітваліся выпускнікі. Зараз у школе сярэднюю адукацыю атрымліваюць 987дзяцей. Але нязменнымі засталіся сумленнасць настаўнікаў, дарэчы іх з кожным годам прыходзіць больш. Сёння працуе 77 педагогаў і іх шчырае жаданне - навучыць дзяцей.

Дзеля больш якаснага вывучэння англійскай мовы ў школе выкарыстоўваюцца найноўшыя тэхналогіі. Як прыклад гэты лінгафонны кабінет – асабісты гонар школы. Тут устаноўлены камп’ютары, дзякуючы якім вучні праходзяць віртуальныя тэсты, глядзяць відэафільмы і выходзяць на анлайн-сувязь з іншымі школамі.