Сталічнай міліцыі 75

16 августа 2019

Знамянальную дату Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў Мінгарвыканкама адсвяткуе ў гэту нядзелю, 18 жніўня. Да гэтага прайшлі спартыўнае свята, урачыстыя сходы ў тэрытарыяльных падраздзяленнях. А сёння на плошчы Дзяржаўнага флага ўзнагародзілі супрацоўнікаў, якія вызначыліся пры выкананні службовых абавязкаў. На мерапрыемстве прысутнічаў міністр унутраных спраў, а таксама кіруючы склад мінскай міліцыі. Адразу пасля ўрачыстай цырымоніі ганаровыя госці накіраваліся да помніка супрацоўнікам, якія загінулі пры выкананні абавязкаў, каб ушанаваць іх памяць і ўскласці да манумента кветкі.

Апарат сталічнай міліцыі налічвае каля 20 падраздзяленняў, сярод якіх ўпраўленне крымінальнага вышуку, АМАП, ўпраўленне па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.