Сталічнаму тэлеграфу - 155 гадоў

27 ноября 2014

Патэлефанаваць за дзве капейкі. Сталічнаму тэлеграфу сёння - 155 гадоў. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя паведамленні набіралі практычна ў апраметнай цемры. Сёння перадача тэлеграм застаецца, мабыць, адзінай у краіне так званай дакументальнай сеткай.


Расказвае Аляксей Радзівонаў.


Факс часоў Другой сусветнай вайны, некалькі дзясяткаў рарытэтных тэлефонаў і, вядома, фота самых значных момантаў у гісторыі беларускага тэлеграфа. Для супрацоўнікаў гэтага музея і як мінімум для некалькіх тысяч сувязістаў сёння дзень асаблівы - мінскаму тэлеграфу роўна 155.


Уладзімір Такалевіч, галоўны інжынер мінскага тэлеграфа (1956-1989 гг.): Я ўпэўнены, што ў Мінску не знойдзецца ніводнага чалавека, у сям'і якога не атрымлівалі або не адпраўлялі хоць адну тэлеграму. Тэлеграф прайшоў, вядома, вельмі знамянальны шлях. І ў гісторыі можна адзначыць шмат знамянальных вех.


Першую тэлеграму, перададзеную па апараце Морзэ, у гісторыі Беларускай радыёсувязі адправілі яшчэ ў далёкім 1859 годзе. Ужо тады патрабаванні да працаўнікоў сувязнога пункта прад'яўляліся вельмі сур'ёзныя - напрыклад, абавязковае веданне 3 замежных моў і сапраўды спартыўная трываласць, бо працаваць часцей прыходзілася тры змены і мінімум па 16 гадзін за суткі.


Раіса Давыдовіч, супрацоўнік бабруйскага тэлеграфа (1967-2001 гг.): У начны час у цэху было вельмі холадна. Тэлеграфісты перадавалі тэлеграмы ўручную. Шылі самі пальчаткі. Надразалі пальчыкі, каб лягчэй было перадаваць тэлеграмы.


Упершыню ж па сістэме тэлеграфа Мінск звязаўся з Бабруйскам. Гэта ўжо потым, праз амаль 50 гадоў - Смаленск, Вільнюс, Магілёў і Полацак. Да сярэдзіны мінулага стагоддзя тэлеграфныя пункты працавалі пры газавым асвятленні. А набіралі паведамленні практычна ў апраметнай цемры некалькі соцень чалавек.


Як успамінаюць ветэраны беларускага тэлеграфа, яшчэ паўстагоддзя таму за 16-гадзінны рабочы дзень сталічныя сувязісты адпраўлялі і прымалі па 300 тысяч тэлеграм за суткі. Натуральна, на святы гэтая лічба павялічвалася. Напрыклад, у Новы год, у сярэднім амаль удвая - паўмільёна тэлеграм.


Гэта ўжо зараз - ад правадоў з калючым дротам да інавацыйных сістэм перадачы даных. Зараз тэлеграфісты працуюць у камфортных умовах за сучасным камп'ютарам. Праўда, адзначаюць спецыялісты, сёння да такой незвычайнай перадачы паведамленняў цікавасць паменшылася.


Адправіць тую самую тэлеграму з Беларусі сёння можна практычна ва ўсе краіны свету - ад Амерыкі да Кітая. І ісці на пошту зусім не абавязкова - можна проста патэлефанаваць: пакуль, праўда, толькі са стацыянарнага тэлефона.