Сталічнаму метрапалітэну сёння спаўняецца 35 гадоў

29 июня 2019

Гэты транспарт  змяніў рытм жыцця мегаполіса! Сталічнаму метрапалітэну сёння  спаўняецца 35 гадоў! Менавіта 29 чэрвеня 1984 года  першы склад стаў курсіраваць паміж станцыямі "Інстытут культуры" і "Маскоўская". Сёння мінская падземка - гэта 2 лініі, 29 станцый і 800 тысяч пасажыраў за суткі. Усю гісторыю  можна вывучыць у тэматычным музеі - вестыбюлі станцыі метро "Магілёўская".

Ужо ў наступным годзе пачне працаваць і трэцяя лінія мінскага метро  з чатырма станцыямі, дзе будуць хадзіць найноўшыя электрацягнікі "Штадлер".