Сталічнае таксі павышае тарыфы

1 октября 2014

З сённяшняга дня мінскае таксі павышае тарыфы. Кошт павялічыцца на тысячу рублёў. Зараз афіцыйна паездка каштуе каля 4,5 - 5 тысяч рублёў за кіламетр. З улікам падаражання стане 5,5 - 6 тысяч. Мінімальны кошт паездкі на таксі будзе адлічвацца ад 40 тысяч рублёў. Дарэчы, павелічэнне тарыфу звязанае з планамі таксістаў зраўнаваць цану за кіламетр з коштам літра паліва.