Сталічнае кафэ будзе бясплатна карміць урачоў

25 марта 2020
Накарміць гарачым абедам урачоў вырашыла сталічнае кафэ і нават зачыніла дзверы для наведвальнікаў. Ужо заўтра першыя 100 порцый адправяць у Мінскую інфекцыйную бальніцу. Меню распісана на тыдзень. Паводле патрэбы, з наступнага тыдня змогуць нарасціць аб'ёмы да 300 комплексаў. Ініцыятыву ўжо падтрымалі шматлікія пастаўшчыкі прадуктаў і аднаразовага посуду. 

Юрый Агеенка, шэф-кухар: "Мы не хочам быць маці Тэрэзай, мы хочам быць бабуляй Аняй! Зараз урачам не даехаць да сваёй мамы і не паесці смачнага баршчу. А мы можам гэты боршч прыгатаваць і ім прывезці. Даць ім лішніх 15 хвілін, каб яны не бегалі па буфетах, не думаць, якую ім катлету з'есці. У нас няма місіі накарміць галодных. Нашы ўрачы не галодныя. Дзяржава ўсё што можа і што павінна рабіць, яна робіць!".

Нагадаем, падтрымаць медыкаў можа кожны! Адкрыты дабрачынны рахунак. Рэквізіты на сайце Міністэрства аховы здароўя. Грошы размяркуюць сярод бальніц па патрэбнасцях.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя