Сталічны гандаль рыхтуецца да святкавання Новага года

24 Лістапада 2014

Калядны кірмаш з глінтвейнам каля Палаца спорту і буйныя елачныя кірмашы. Сталічны гандаль рыхтуецца да святкавання Новага года і Нараджэння Хрыстовага. У параўнанні з мінулым годам колькасць святочных акцый, распродажаў і кірмашоў значна павялічыцца. Магазіны і рэстараны ў святочныя дні будуць працаваць без выхадных, а некаторыя да шасці гадзін раніцы. Зараз аб'екты грамадскага харчавання прымаюць заказы на навагоднія банкеты і фуршэты. Ужо сёння 80% працэнтаў рэстаранаў і кафэ забраніраваныя. У Мінску таксама пройдзе 180 елачных кірмашоў.


Сяргей барысевіч, начальнік галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама: Упершыню будзе праводзіцца міжнародны кірмаш на плошчы ля Палаца спорту, дзе будуць удзельнічаць прадстаўнікі краін СНД, Латвіі, Літвы. Яны прапануюць сваю прадукцыю, нацыянальную кухню.


Каб стрымаць рост цэн, у пераднавагоднія дні пройдуць акцыі, распродажы і скідкі. На працягу снежня ў буйных універмагах будуць арганізаваныя адзіныя дні скідак памерам 15 працэнтаў.



Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя