Сталічная падземка з панядзелка пераходзіць на зімовы графік працы

25 августа 2017

Так, у будныя дні інтэрвал руху электрычак у ранішні і вячэрні часы пік па абедзвюх лініях складзе 2 хвіліны, а ў астатні час ад 4 да 8 хвілін. Пры гэтым пасля 22-х гадзін цягнікі будуць курсіраваць раз у 8-12 хвілін. А пасля апоўначы і да закрыцця станцый на ўваход чакаць электрычку пасажырам прыйдзецца чвэрць гадзіны. Першыя цягнікі з канцавых станцый будуць адпраўляцца а палове на шостую раніцы, а апошнія саставы пакінуць іх за дваццаць хвілін да гадзіны ночы.