Сталічная "Мінчанка" за крок да выхаду ў фінал прэстыжнага турніру - Кубка ЕКВ

20 марта 2018

У першым матчы беларускі адолелі нямецкі "Альянс Волей" 3:2. Гульня ў адказ пройдзе ў мінскім Палацы спорту "Уручча". Каб прабіцца ў фінал, "Мінчанцы" трэба ў любым выпадку выйграць два сэты. Пры паражэнні нашай каманды 2:3 будзе прызначаная залатая партыя, а любая перамога выведзе беларусак у вырашальны матч. Прамая трансляцыя сустрэчы пачнецца ў 18:55 на тэлеканале "Беларусь 5".