Толькі за апошні тыдзень падраздзяленнем па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі ў Мінску канфіскавана незаконных тавараў на суму амаль у мільярд рублёў. У асноўным гэта камп'ютарная і бытавая тэхніка, а таксама адзенне і абутак. Самая буйная партыя нелегальна ўвезеных тавараў была ў сталічным інтэрнэт-магазіне. Камп'ютары і бытавая тэхніка на суму ў 400 мільёнаў рублёў прадаваліся без якіх-небудзь дакументаў.
Вера Хадасевіч, старшы оперупаўнаважаны УБЭЗ ГУУС Мінска: Пад выглядам тавараў для асабістага карыстання ўвозілася ў Беларусь. Пасля чаго фарміравалася партыя і прызначалася для рэалізацыі ў інтэрнэт-магазінах і на сталічных рынках. Адказнасць за падобныя правапарушэнні прадугледжаная Адміністрацыйным кодэксам Беларусі. Гэта канфіскацыя тавару, а таксама штраф да 30 базавых велічынь.
У выніку падобнай незаконнай дзейнасці прадпрымальнікі не выплачваюць мытныя плацяжы, а гэта вельмі вялікія сумы, якія не далічваюцца ў дзяржаўны бюджэт. Акрамя інтэрнэт-гандлю, аператыўнікі актыўна правяраюць законнасць паступлення тавараў на прылаўкі ў звычайныя магазіны і на рынкі горада.














