Сталічная міліцыя адзначае 70-гадовы юбілей ўтварэння ГУУС

18 августа 2014
Сёння сталічная міліцыя адзначае свой 70-гадовы юбілей ўтварэння ГУУС
Да гэтай значнай даты вартавыя правапарадку падышлі з важкімі вынікамі - з кожным годам у Мінску адбываецца ўсё менш злачынстваў. Павялічылася iх раскрыццё. У значнай ступені гэтаму спрыяюць і актыўная прафілактычная праца, і своечасовае рэагаванне на змяненне аператыўнай сітуацыі.

Аляксандр Барсукоў, начальнік ДУУС Мінска: Мы цалкам змянілі светапогляд супрацоўнікаў. Самае галоўнае - канчатковы вынік. Чысціня і парадак на сваім адміністрацыйным участку. Міліцыянеру павінна быць да ўсяго справа: чысціня ў пад'ездзе, каля магазіна, у памяшканні дзесьці. Ён павінен на ўсе працэсы, якія адбываюцца ў горадзе, уплываць, і аператыўна, да таго ж, уплываць.


За 70 гадоў Галоўнае ўпраўленне ўнутраных спраў сталіцы дамаглося ўсеагульнага прызнання і павагі не толькі ў парушальнікаў закону. Але і ў добрапрыстойных мінчан. Візітнай карткай міліцыі мінскага гарнізона сталі менавіта самі супрацоўнікі, якія падбіраюцца кіраўніцтвам ГУУС з асаблівай дбайнасцю.