У Мінску ў пятніцу пачнуць уключаць ацяпленне. Такое рашэнне сёння прыняў сталічны гарвыканкам. Улічваючы неспрыяльны прагноз надвор'я на найбліжэйшыя дні, мэрыя дазволіла даць ацяпленне ў жылыя дамы, інтэрнаты, гасцініцы і будынкі навучальных устаноў. Калі сярэднесутачная тэмпература будзе перавышаць плюс 10 градусаў, то батарэі будуць працаваць у рэжыме працеплівання.














