Сталічная гасцініца для жывёл пашырае спіс паслуг

21 сентября 2016

"Дзіцячы садок" і фітнес-цэнтр для дамашніх гадаванцаў - сталічная гасцініца для жывёл пашырае спіс паслуг. Да канца месяца тут абсталююць і спецыяльны трэніровачны палігон для дрэсіроўкі сабак. Курс будзе выкладаць прафесійны кінолаг. Акрамя таго, у незвычайным атэлі дамашнія гадаванцы могуць атрымаць і медыцынскую кансультацыю, або лячэнне.

Адначасова санаторый можа абслугоўваць больш як 70 пастаяльцаў. Тут жа ёсць закрытая і адкрытая пляцоўкі для выгулу сабак. Для пастаянных кліентаў распрацавана і спецыяльная сістэма скідак.