Сталічная ДАІ на Радаўніцу будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме

18 апреля 2015

Сталічная ДАІ на Радаўніцу будзе працаваць ва ўзмоцненым рэжыме і дзяжурыць ля месцаў памінання нябожчыкаў. На тэрыторыі Чыжоўскіх могілкаў паркоўку аўтамабіляў можна здзяйсняць на ўчастку поля ля цэнтральнага ўваходу. І неабходна знізіць хуткасць па МКАД да 50 км/г. Таксама абмяжуюць хуткасць на праспекце Незалежнасці, каля Усходніх могілкаў - да 40, тут жа будзе стаянка. Часова зачыніцца рух па вуліцы Убарэвіча - ад Ташкенцкай да з'езду на МКАД. Можна паркавацца па вуліцы Усіхсвяцкай і Кульман. А на ўчастку Багдановіча-Крапоткіна стаянка будзе абмежаваная.