Стоўбцы прымаюць алімпіяду па правілах дарожнага руху

29 марта 2019

Школьнікі Мінскай вобласці здаюць іспыт нібы дзяржаўны - як у ДАІ. Але фармат усё ж гульнявы. Пасля тэставых заданняў падлеткаў чакаюць квесты і майстар-класы.

З удзельнікамі дарожнага руху сустрэлася Юлія Токар. Нягледзячы на канікулы ў трэцяй стаўбцоўскай школе расклад сёння насычаны. 70 юнакоў і дзяўчат цэнтральнага рэгіёна ўдзельнічаюць у своеасаблівай алімпіядзе. Правілы дарожнага руху спачатку рыфмуюць і дэманструюць у творчых інсталяцыях на сцэне. А пасля за камп'ютарамі здаюць тэсты. І калі першы этап іспыту індывідуальны, то другі патрабуе камандных рашэнняў. На экранах - дарожная сітуацыя ў 3D.

Напрыклад, каб назаўжды вывучыць дарожныя знакі, іх увасаблялі ў арт-аб’ектах, разгадвалі рэбусы і праходзілі квесты. Такі маштабны праект у Мінскай вобласці ладзіцца 14-ты год запар.

Падчас школьных канікул інспектары ДАІ нагадваюць аўтамабілістам быць асабліва ўважлівымі, выконваць хуткасны рэжым на пешаходных пераходах і ў дварах. Каб на дарозе ў рэальнай сітуацыі кожны здаў "іспыт" на выдатна.