Стоўбцы прымуць абласныя "Дажынкі" ў 2022 годзе

24 февраля 2020
Такое рашэнне агучыў губернатар Мінскай вобласці Аляксандр Турчын падчас урачыстага вечара з нагоды 80-годдзя Стаўбцоўскага раёна. Лепшых яго працаўнікоў, хто дасягнуў поспехаў у розных сферах, узнагародзілі граматамі і падзякамі.

Падрыхтоўка да свята хлебаробаў стане новым штуршком у развіцці Стаўбцоўскага раёна  найперш у сацыяльнай сферы. Хутка тут з'явіцца новая школа на 720 месцаў. Часткова сродкі на яе ўзвядзенне выдаткуюць з абласнога бюджэту.