Стоўбцы рыхтуюцца да вялікага свята - 425-годдзя з дня заснавання

30 мая 2018

23 чэрвеня горад адзначыць 425-годдзе з дня заснавання. Вуліцы паступова набываюць святочны выгляд. На адной з цэнтральных магістраляў на фасадах дамоў з'явіліся ілюстрацыі твораў беларускага класіка Якуба Коласа. Стаўбцоўскі раён - малая радзіма пісьменніка. Графіці з яго вершамі ўпрыгожаць 4 шматпавярхоўкі ў Стоўбцах. Побач акурат да дня горада завершыцца рэканструкцыя бульвара.

Працягваецца і добраўпарадкаванне зон адпачынку. У гарадскім скверы з'явіліся дзіцячыя і варкаўт-зоны, а нядаўна ў Стоўбцах забурліў першы фантан.