Стаўбцоўскія работнікі лесу рыхтуюцца да зімовага сезона

20 ноября 2014

Падрыхтоўка да елачных базараў і курс на механізаваную нарыхтоўку драўніны. На елачных плантацыях ужо адбіраюць лепшыя елкі на продаж, а тым часам ў лясах працуюць аўтаматызаваныя вальшчыкі лесу. Усяго за 10 месяцаў Стаўбцоўскі лясгас нарыхтаваў 130 тысяч метраў кубічных драўніны. Амаль 12 тысяч кубаметраў дроў прадалі жыхарам раёна. Але лясгас выйшаў і на суседнія рынкі - іх драўніна запатрабавана ў Нясвіжскім і Карэліцкім раёнах.


Надзея Сербіненка пра сучасныя спосабы нарыхтоўкі драўніны і елачныя плантацыі.


Генадзь Аборнік з лесанарыхтоўчай машынай на ты. Вопыт і спрыт дазваляюць. У той жа час сучасная тэхніка дапамагае эканоміць чалавечыя рэсурсы і час. Магчымасці харвестара дзівяць - ён перасягае паказчыкі вальшчыкаў лесу ў сем разоў.


Напрыканцы восені нарыхтоўка дроў у лясніцтвах ідзе актыўна. Працуюць па папярэдніх заяўках ад насельніцтва, калі трэба - дастаўляюць драўніну дадому.


Для пячнога і кацельнага ацяплення прыватных дамоў больш за ўсё падыходзіць бяроза, алешына і асіна. А для перапрацоўкі - сасна.


Гэта - піловачнае бервяно з сасны. Дыяметр - ад 14 сантыметраў. Вось гэтая драўніна зараз адправіцца на перапрацоўку у мясцовы цэх лясгаса. А ўжо гатовая прадукцыя пастаўляецца як на ўнутраны рынак, так і на экспарт.


Падрыхтоўку да Новага года лясніцтвы пачынаюць загадзя. Каб елак было ўдосталь, у Стаўбцоўскім лясгасе нават высаджваюць уласныя хвойныя плантацыі на ўскраіне лясоў. Летась упершыню правялі выбарку дрэў для продажу - ссеклі самыя пышныя і прыгожыя. За гэты год падраслі новыя.


50 відаў дрэў і кустоў, 3 мільёны сеянцаў і 300 тысяч саджанцаў. На 20 гектарах гадавальніка вырошчваюць сасну, лістоўніцу, ясень, алешыну і ліпу. Тут жа засяваюць плантацыю елак.


Набыць навагоднія дрэўцы можна будзе падчас традыцыйных елачных кірмашоў. Метровая прыгажуня будзе каштаваць 70 тысяч рублёў, 2-метровая - 80, а 3-метровая абыдзецца ў 100 тысяч.