Стаўбцоўская раённая бальніца прызнана лепшай у краіне

26 февраля 2020
Міністэрства аховы здароўя падвяло вынікі работы за мінулы год. У цэнтральнага рэгіёна  перамогі адразу ў некалькіх намінацыях. Лепшая бальніца Беларусі знаходзіцца ў Стоўбцах, а самы перадавы ФАП - ва Уздзенскім раёне. Дарэчы,  Стаўбцоўскую раённую бальніцу  за апошні час істотна мадэрнізавалі. Акрамя абнаўлення інтэр'ераў, з'явілася і самая сучасная медтэхніка.  Усё гэта дазваляе займацца не толькі лячэннем беларусаў, але і праводзіць экспарт медпаслуг. 

Адзначым, істотна папоўніцца і сістэма аховы здароўя Мінскага раёна. У пасёлку Хацежына  адкрыецца новая амбулаторыя. На чарзе і будаўніцтва вялікай паліклінікі ў Бараўлянах.