Выхадныя - для самых выгадных пакупак! Набыць адзенне, абутак і прадукты можна да 70% танней. Стокавы кірмаш ля Палаца спорту праходзіць сёння і заўтра. Амаль паўсотні айчынных прадпрыемстваў выставілі свае тавары. Набыць са скідкай можна і новыя калекцыі. Шырокі асартымент і якасць тавараў адзначаюць і самі пакупнікі.
Заўтра ў буйных універмагах Мінска - адзіны дзень скідак. Нехарчовыя тавары можна набыць да 20% танней. А 9 мая ля Палаца спорту выставяць амаль 13 тысяч метраў гандлёвых радоў святочнага кірмашу.













