Стокіламетровы марш-кідок да Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных сіл Беларусі

20 февраля 2018

Вайскоўцы 103 асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгады паспяхова завяршылі стокіламетровы марш-кідок. Ён прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і стагоддзя Узброеных сіл Беларусі. Лыжны пераход стартаваў напярэдадні ў першай палове дня. Дэсантнікі прайшлі па маршруце Віцебск - Гарадок - Езярышча. Падчас лыжнага пераходу яны ўсклалі кветкі да помнікаў і воінскіх пахаванняў. І сёння ўдзельнікі марш-кідку сустрэліся з расійскім дэсантнікамі, якія таксама паспяхова пераадолелі аналагічны пераход на тэрыторыі сваёй краіны. Месцам сустрэчы стаў гарадскі пасёлак Езярышча Гарадоцкага раёна.

Удзельнікі марш-кідку прынялі ўдзел у мітынгу. Ля мемарыяла дэсантнікі ўшанавалі памяць абаронцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя