Кошт шэнгенскіх віз павялічваецца да 80 еўра

2 февраля 2020
Сёння ўваходзіць у сілу перагледжаны Візавы кодэкс ЕС. Акрамя падаражэння пошліны, ён прадугледжвае падачу дакументаў за 6 месяцаў да паездкі. Для Беларусі гэтая працэдура будзе часовай - толькі да ўваходжання ў сілу пагаднення аб спрашчэнні візавага рэжыму, пасля чаго кошт знізіцца да 35 еўра. Гэта дазволіць прымаць рашэнне аб іх выдачы максімум за 10 дзён. Беларусы ў залежнасці ад мэты паездкі змогуць звяртацца па візу без выплаты збору. Таксама будзе прасцей атрымаць яе на больш працяглы тэрмін.