Кошт шэнгенскіх віз для беларусаў зніжаецца з 1 ліпеня

29 мая 2020
Кошт шэнгенскіх віз для беларусаў  зніжаецца да 35 еўра з 1 ліпеня. МЗС Беларусі атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне ад Еўрасаюза аб завяршэнні ўнутраных працэдур па ратыфікацыі пагадненняў аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Дарэчы, беларускі бок завяршыў гэтыя працэдуры яшчэ ў красавіку. Тэрмін разгляду візавых хадайніцтваў для грамадзян Беларусі складзе 10 каляндарных дзён. Прадугледжана і выдача віз у тэрміновым і неадкладным парадку. Таксама ўстанаўліваюцца падставы для вызвалення шэрагу катэгорый грамадзян ад аплаты візавага збору.