Кошт паездкі ў мінскім метро павялічаць

22 декабря 2015
З 24 снежня, у чацвер, жэтон будзе каштаваць 5 з паловай тысяч рублёў. Нагадаем, апошні раз плата за праезд у падземным грамадскім транспарце сталіцы павялічвалася ў снежні мінулага года на 500 рублёў. Падаражае праезд і ў наземных цягніках. З 25 снежня прыкладна на 33 % павялічыцца кошт білета і на паездку гарадскімі, рэгіянальнымі і міжрэгіянальнымі лініямі эканамкласа.