Кошт генетычных экспертыз для беларусаў можа быць паніжаны

24 ноября 2017

У Дзяржкамітэце судовых экспертыз прайшла сустрэча беларускіх спецыялістаў з прадстаўнікамі Міністэрства грамадскай бяспекі Кітая. Бакі абмеркавалі пытанні закупкі абсталявання і рэагентаў кітайскай вытворчасці. Яго кошт значна ніжэйшы за кошт аналагаў. А якасць не саступае ўзроўню амерыканскіх і еўрапейскіх вытворцаў. Тэхніка ўжо прайшла праверку. Першыя пастаўкі запланаваныя на пачатак 2018. Дарэчы, штогод у Беларусі праводзіцца больш як 14 500 генетычных экспертыз і даследуецца каля 30 000 узораў.