Сто тысяч камунальных праблем сталіцы вырашылі дзякуючы парталу 115.бел

14 декабря 2017

Гэтую лічбу зафіксавалі сёння некалькі гадзін таму. Як адзначылі спецыялісты адзінага дыспетчарскага цэнтра, статысячная просьба, якую вырашылі тэрмінова, - утылізацыя аўтахламу ў Савецкім раёне Мінска. Нагадаю, партал "Мой горад 115.бел" працуе амаль два гады. Зараз ім актыўна карыстаюцца 54 тысячы мінчан.

Вопыт сталічных камунальнікаў сёння актыўна пераймаюць і ў абласных цэнтрах краіны. У наступным годзе адзіны дыспетчарскі цэнтр павінен з'явіцца ва ўсіх гарадах, дзе пражываюць больш за сто тысяч чалавек.