Сто прэмій сёння ўручылі самым паспяховым вучням сталіцы

25 сентября 2018

Прызёраў творчых конкурсаў, пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд і навуковых канферэнцый узнагародзіў старшыня Мінскага Савета дэпутатаў Васіль Панасюк. Інтэлектуальныя і спартыўныя ініцыятывы адзначылі не толькі ганаровымі граматамі. Вучні атрымалі грашовую прэмію.

Узнагароджваць вучняў сталіцы стала ўжо добрай традыцыяй. У наступным годзе плануюць павялічыць колькасць пераможцаў у розных намінацыях.