Сто касманаўтаў з сямнаццаці краін рыхтуюцца да "мяккай пасадкі" ў Беларусі

4 сентября 2018

У нядзелю Мінск прыме Міжнародны касмічны кангрэс. Форум збярэ астранаўтаў з Расіі, ЗША, Еўропы і Кітая. Прыедуць і тры легендарныя ўраджэнцы Беларусі - двойчы Героі Савецкага Саюза Пётр Клімук і Уладзімір Кавалёнак, а таксама Герой Расіі Алег Навіцкі. Удзельнікі абмяркуюць развіццё даследаванняў у свеце і даведаюцца аб касмічных праграмах Саюзнай дзяржавы.

Таксама ўдзельнікам кангрэса прадэманструюць беларускія тэхналогіі стварэння аптычнай апаратуры высокай дакладнасці, касмічных люстэркаў з асаблівай гладкасцю, апаратуры для дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі. Запланаваны сустрэчы з навучэнцамі школ і ВНУ.