Сто беларускіх кампаній прапанавалі ў Мінску свае сацыяльныя праекты

7 декабря 2019
Міжнародныя прынцыпы карпаратыўнай адказнасці набіраюць ўсё большую папулярнасць сярод прадстаўнікоў буйнога і малога бізнэсу. Сярод паспяхова рэалізаваных сёлета - праекты "Ціхія касы" і "Старшы спецыяліст" па працаўладкаванні людзей з парушэннем слыху, а таксама сталага ўзросту. Мінскі трактарны завод ўжо шмат гадоў прымае на працу людзей з абмежаваннем слыху. А ў сталічнай гасцініцы працаўладкаваны работнік з сіндромам Дауна. Надзея Сербіненка - пра важныя сацыяльныя ініцыятывы дзелавых людзей. 

Сацыяльна адказны бізнэс - гэта трэнд, які набірае папулярнасць. Кампаніі імкнуцца прыносіць карысць грамадству і тым самым ствараюць уласны правільны імідж. 

Інклюзіўны праект запушчаны ў Мінску і яшчэ некалькіх гарадах - "Ціхая каса". Людзі з парушэннем слыху, нароўні з астатнімі касірамі, абслугоўваюць пакупнікоў.

Яшчэ адзін сацыяльны праект, які рэалізуецца ў Мінску, называецца “Старшы спецыяліст”. Яго сутнасць у тым, што сетка аптэк прымае на работу спецыялістаў пенсіённага ўзросту – 55 плюс. Абавязковыя патрабаванні да кандыдатаў – гэта жаданне вучыцца і таксама дзяліцца ўласным досведам.

У гэта складана паверыць, але Злаце 60 гадоў. І на сваю новую работу – адміністратарам аптэкі – яна ўладкавалася пасля ўдзелу ў конкурсе.

350 чалавек з парушэннем слыху працуюць на Мінскім трактарным заводзе. Уладкавацца на МТЗ можна і без вышэйшай адукацыі, а тонкасцям прафесіі навучаюць прама на месцы. 

Гэта яшчэ адзін прыклад інклюзіі на практыцы. Васіль - унікальны ў сваім родзе афіцыянт. Ён адзіны афіцыйна працаўладкаваны інвалід з сіндромам Дауна. Ініцыятыву - прымаць незвычайных работнікаў - прывёз папярэдні менеджар гатэля, датчанін. Практыка прыжылася.

Вырашыць даўнюю праблему з працаўладкаваннем павінен новы закон "Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі". Яго праект, унесены Мінпрацы і сацабароны, зараз на разглядзе ў парламенце. Сутнасць закона: буйныя прадпрыемствы, з калектывам ад 100 чалавек, павінны будуць вылучаць квоты на працаўладкаванне людзей з абмежаванымі магчымасцямі. У абавязковым парадку.