Стыпендыю Прэзідэнта Беларусі атрымаюць 99 маладых навукоўцаў

11 Снежня 2019
Адпаведнае распараджэнне падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Гэта прадстаўнікі фізіка-матэматычных, тэхнічных, хімічных і медыцынскіх навук. У іх ліку дактары і кандыдаты навук, маладыя навукоўцы без ступені.

Яшчэ адно распараджэнне Кіраўніка дзяржавы. Матэрыяльную дапамогу атрымаюць больш за паўтары сотні адораных хлопцаў і дзяўчат. Са спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі будзе вылучана звыш 155 тысяч рублёў. Сродкі пойдуць на выплату стыпендый і прэмій.