Стыпендыі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - лепшым юным спартсменам Беларусі

18 декабря 2019

Стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў 2020 годзе стануць 192 атлеты і 72 трэнеры-выкладчыкі

.Урачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод, ужо 14-я, адбылася сёння ў Зале славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Сумы выплат вар'іруюцца ў залежнасці ад паказанага выніку, узроўню спаборніцтваў, ці з'яўляецца дысцыпліна алімпійскай. Варта адзначыць, што сёлета рэкордная колькасць узнагароджаных трэнераў. А пераемнасць пакаленняў - зарука пераможных традыцый. Станіслаў Ліпскі працягне.

Зала алімпійскай славы - месца знакавае для беларускага спорту 

Ганна Кубарава ўяўляла сябе футбалісткай, што лагічна, усё дзяцінства дзяўчына побач з бацькам, а Алег Кубараў - прызнаны аўтарытэт у гульні нумар 1, але тата настаяў на тэнісе. І нездарма.  Ганна Кубарава летам у Швейцарыі выйграла золата юніёрскага чэмпіянату Еўропы.
Як вынік, сёння Аня сярод 192 атлетаў, хто стаў стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба на 2020 год. 
Месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання юных атлетаў выбрана невыпадкова. Зала алімпійскай славы - месца знакавае для беларускага спорту. Тут імёны тых, хто каваў і куе прэстыж Беларусі на міжнароднай арэне, а эстафету ў гэтай нялёгкай справе, як паказвае практыка, падхопліваюць менавіта гэтыя стыпендыяты Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. 

Стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба становяцца атлеты да 25 гадоў, трэнеры-выкладчыкі да 41-го года 

Побач са спартсменамі сёння  іх настаўнікі. 72 трэнеры-выкладчыкі сярод узнагароджаных, а як інакш,  менавіта іх вопыт і веды - падмурак у будучых перамогах вучняў.
Дарэчы, пра ўзрост. Стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба становяцца атлеты да 25 гадоў, трэнеры-выкладчыкі да 41-го года. Самай жа юнай з узнагароджаных сёння стала сямігадовая Варвара Мацкевіч - чэмпіёнка планеты па хуткіх шахматах сярод дзяўчынак да 8 гадоў. Значок Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ўжо на грудзі - ганаровым падарункам самае бачнае месца.

Самая вялікая прызначаная гадавая стыпендыя склала 16800 рублёў, сярэдняя -  крыху больш  за 6,5 тысячы.

Сумы выплат стыпендыятам вар'іруюцца ў залежнасці ад паказанага выніку, узроўню спаборніцтваў, ці з'яўляецца дысцыпліна алімпійскай. Самая вялікая прызначаная гадавая стыпендыя на 2020 склала 16800 рублёў, сярэдняя  - крыху больш за 6 з паловай тысяч.
Самым шматлікім з узнагароджаных стаў ужо традыцыйна  дэсант весляроў, 12 прадстаўнікоў у жаночай барацьбы, столькі ж грэка-рымлян. Стыпендыя Прэзідэнцкага спартыўнага клуба - моцная фінансавая дапамога атлетам-пачаткоўцам, але галоўнае - гэта наглядны прыклад, што за вынік у любым узросце дзяржава гатовая плаціць. Справа за спартсменамі і іх перамогамі, якія робяць краіну яшчэ больш моцнай.