Стыпендыі Прэзідэнта атрымаюць 97 аспірантаў

17 января 2020
Cёння Кіраўнік дзяржавы падпісаў загад, накіраваны на падтрымку таленавітай моладзі. Стыпендыі Прэзідэнта сёлета будуць атрымліваць 97 перспектыўных аспірантаў. У ліку стыпендыятаў - прадстаўнікі тэхнічных, фізіка-матэматычных, біялагічных, хімічных, медыцынскіх і іншых навук. Усе аспіранты пішуць дысертацыйныя работы па прыярытэтных кірунках навуковай дзейнасці.