Стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба стануць 192 атлеты і 72 трэнеры

18 декабря 2019
192 атлеты і 72 трэнеры-выкладчыкі стануць стыпендыятамі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў 2020 годзе. Урачыстая,  ужо 14-я,  цырымонія ўручэння ўзнагарод прайшла сёння ў Зале славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта. Сумы выплат вар'іруюцца ў залежнасці ад паказанага выніку, узроўню спаборніцтваў, ці з'яўляецца дысцыпліна алімпійскай. Самая вялікая прызначаная гадавая стыпендыя на 2020 склала 16800 рублёў, сярэдняя крыху больш за 6 з паловай тысяч.

Адзначым, сярод 192 узнагароджаных спартсменаў 157 паднімаліся на подыумы найбуйнейшых міжнародных спаборніцтваў у сваіх узростах. Дарэчы, максімальны ўзрост атлета, які можа стаць стыпендыятам Прэзідэнцкага спартыўнага клуба,  25 гадоў.